Главная              Рефераты - Разное

Рыгор Барадулін біяграфічныя звесткі. Творчы шлях паэта. - сочинение

Рыгор Барадулін біяграфічныя звесткі. Творчы шлях паэта.

Ты прыйшоў з вайны і гора,
Ты – з малітвы,
Ты з разгневанага бору,
Ты смалісты.
Сто паэтаў цягнуць хорам,
Ты салістам.
Ты нібы святло ў лесе
Ад каліны,
Ты ад самай добрай песні –
Ад Куліны.
Пімен Панчанка, “Паходжанне майго друга Рыгора Б.”

Рыгор Барадулін – народны паэт Беларусі, крытык, перакладчык, грамадскі дзеяч. Яго імя шмат што значыць у сучаснай беларускай паэзіі.
У графе “прафесія” ён звычайна ставіць “літаратар”. А хай сабе віратлівыя жыццёвыя пуцявіны прымусілі б яго быць інжынерам, фінансістам, медыкам, ён усё роўна быў бы паэтам. Гэта яго прызванне, яго жыццё, яго лёс. Па спосабу светаўспрымання, спосабу бачыць з’явы і рэчы ён – паэт. Гэта яго сацыяльная, грамадская, асабістая функцыя, яго натура.
Ён тэмпераментна дарыць жыццё слову, таму, што падуладна толькі таленту. Ад “сонца” у крыві, ад улюбёнасці ў родную зямлю і родную мову, ад яснага ўсведамлення свайго дачынення да натуры, стыхіі, быцця. Ён не ўмее не жыць вершам, не ўбачыць паэтычны вобраз у любым выяўленні сутнага.
Лёс Барадуліна , як і лёс кожнага паэта, абумоўлены сацыяльнымі карэннямі, часам, яго асабістай біяграфіяй. Тым часам, у якім жыве паэт, і тым, што існуе ў гістарычнай памяці народа. І яшчэ ў тым трэцім вымярэнні, у прасторы і часе душы, дзе адыходзіць на другі план падзейнае, фактаграфічнае, а ўзбуйняецца ў паэтычным усведамленні спрадвечнае.
Рыгор Барадулін закаханы ў мову, прыкуты да слова. Яго палонны і яго ўладар. Ведае – гэта заўсёды набытак, шчасце, дараванае жыццём, гісторыяй. Скарб, які можна памнажаць і выдаткоўваць, захапляцца ім, дзяліцца ім з усімі.
Нарадзіўся паэт на хутары Верасоўка Ушацкага раёна ў сям’і рабочага ў 1935 годзе. Падчас вучобы ў Беларускім дзяржаўным ўніверсітэце пачынае публікавацца; пасля заканчэння БДУ працаваў у рэдакцыях газеты “Советская Белоруссия”, часопісаў “Бярозка”, “Беларусь”, “Полымя”. З 1972 г. працуе ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”. Выступае ў друку з 1953 года. Выдаў зборнікі паэзіі “Маладзік над стэпам” у 1959 пасля паездкі разам з аднакурснікамі на збор ураджаю ў Кустанайскую вобласць, “Рунець, красаваць, налівацца” (1961), “Нагбом” (1963), “Неруш”(1966), “Адам і Ева” (1968), “Вяртанне ў першы снег” (1972), “Рум” (1974), “Абсяг” (1978), “Вечалле” (1980), “Амплітуда смеласці” (1983), “Маўчанне перуна” (1986), “Самота паломніцтва” (1990), “Міласэрнасць плахі” (1992), “Евангелле ад Мамы” (1995), творы сатыры і гумару і інш.
Барадулінская паэзія запомнілася адразу многім жывімі імгненнямі, адкрытасцю эмоцый, і да таго ж насцярожыла многіх. Тым больш, што пачынаў ён у канцы 50 – пачатку 60 – х гадоў, калі такі грамадскі рэзананс мела паэзія адкрытага дыскусійна-публіцыстычнага ўхілу, найбольш ярка і выразна прадстаўленая, можа, у вершах Еўтушэнкі. А тут усё больш пялёсткі, плёсы, матылькі, сонца, ветры, птушкі. У Рыгора Барадуліна ёсць тэмы і рпаблемы, якія сталі хваляваць яго толькі апошнія гады, ёсць такія, што былі яму асабліва блізкія нейкі час, ёсць і такія, што хвалююць яго ўвесь час, прасякаюць усю яго творчасць.
Радзіма, мова, маці – ад “Маладзіка над стэпам”, першага яго зборніка, да “Евангелля ад мамы”, апошняга па часе напісання, - абавязкова прысутнічаюць у творчай памяці паэта. Як непадзельнае трыадзінства ўяўляе гэтыя самыя дарагія для яго паняцці Рыгор Барадулін.
Яго першы зборнік “Маладзік над стэпам” выявіў незвычайную душэўную шчодрасць і прыгажосць лірычнага героя. Яшчэ у першых вершах гэтага зборніка аўтар паказаў уменне адкрыць эстэтычную каштоўнасць бытавой дэталі, падрабязнасці, розныя грані біяграфіі свайго лірычнага героя. Элементы рацыянальнасці ў мастацкай сістэме Барадуліна зведзены да мінімуму. Барадулін, калі сказаць словамі Блока, - лірык па светапогляду, па светаадчуванню, па вельмі асабіста-эмацыянальнаму ўспрыняццю рэчаіснасці, што ўласціва далека не кожнаму. Паэтычны вобраз яго – амаль адзіная форма існавання думкі і перажывання.
З імем Барадуліна ў беларускай паэзіі звязаны рэдкасны дар асабліва эмацыянальна, пластычна, шматколерна ўспрымаць навакольны свет. Ягоны творчы шлях, - пры ўсей неадналінейнасці развіцця - з’яўляецца падцвярджэннем таго, што рост творчых магчымасцей паэта непасрэдна звязаны з росквітам і ўзбагачэннем яго асобы. Добра памятаецца нізка вершаў “Вечар над Таболам” (якая ўвайшла ў першы зборнік) – маладая свежасць пачуццяў, радасць калектыўнай працы, камсамольскі энтузіязм, якія так поўна і непасрэдна выявіліся ў гэтым “цалінным цыкле”. Перачытваючы яго сёння, бачыш, што ў светаўспрыманні паэта пераважаў калектыўны пачатак, як быццам бы паэтычнае “я” аўтара “раствараецца ў масе”, у калектыве студэнтаў, што працавалі ў цалінным саўгасе. З цягам часу ўсё часцей і часцей на першы план у вершах паэта выступае паўнакроўнае і шматтзначнае “я” ў непаўторнасці індывідуальнага быцця.
Некаторым крытыкам падалося, што пасля “Маладзіка над стэпам” малады паэт сцішыў сваю хаду. Не, гэта не так. Сёння добра відаць, што і другі зборнік “Рунець, красаваць, налівацца!” (1961) быў крокам наперад. У гэтым пераконвалі вершы “Трэба дома бываць часцей”, “Палата мінёраў”, той жа “Вятрак” і інш.
Развіццё паэта – ад кнігі да кнігі – ішло натуральным чынам. Пабольшвалася матываў роздуму, радок стаў інтанацыйна больш свабодным, гнуткім. Сакавітасць, рэчыўнасць пісьма, якія з’явіліся ў першым зборніку, цягнуцца тонкай ніткай праз усю творчасць паэта.
Тэма Радзімы гучыць шматстайна, напорыста; эмоцыі ўзбагачаюцца шдэйна і душэўна. На грунце свайго, асабшстага вопыту паэт выходзіць на шырокія абагульненні.
Верш паэта ўсё больш і больш паглыбляе свой ідэйна-маральны змест, становіцца з’явай грамадскай свядомасці.
Трэцяя кншга мела характэрна барадулінскае найменне – “Нагбом”. І. Шклярэўскі ў адным з артыкулаў пра Барадуліна тлумачыў: ““Нагбом” – гэта калі бярэш у рукі заледзянелае вядро і п’еш з яго, здзьмухваючы звонкія ільдзінкі і леташняе лісце”. Нагбом – метафара ўсёй барадулінскай паэзіі з яе свежасцю і першанароднасцю фарбаў.
Паэзія Барадуліна пастаянна ўзбагачаецца новымі сродкамі выразнасці, імкнецца да свежых мастацкіх форм,. здольных ярчэй, эмацыянальней выявіць унутраны сэнс падзей, светаадчуванне сучасніка. У кнізе “Нагбом” узмацнілася імкненне да большай маштабнасці ўспрыняцця рэчаіснасці: “Я – сын зямлі, нашчадак хлебаробаў, услед за сонцам доўга мне брысці”. Барадулінская паэзія паглыбляе разуменне духоўных каштоўнасцей чалавека – узнікае вобраз маці. Яе вобраз упершыню ўзнікае ў цыкле вершаў “Трыпціх”, у якім аўтар расказаў пра родную зямлю і яе працавітых гераічных людзей. “Трыпціх” – гэта асэнсаванне свайго роду, прыналежнасці да роднай зямлі.

Ад бацькі свайго
ў радню
Я атрымаў
з дзяцінства
Шырокую даланю –
Тапарышча
любое
сцісну!

Паэт звяртаецца да такіх дэталей, падрабязнасцей, якія знаходзяць для сябе ў запасніках нашай памяці, індывідуальным жыццёвымвопыце вельмш спрыяльную глебу. Мы суперажываем разам з паэтам; вобраз пашыраецца, вырастае, кранаючы ўсё новыя бакі нашага светаадчування.
Адна за другой выходзяць кнігі : “Неруш” (1966), “Адам і Ева” (1968), “Лінія перамены дат” (1969), “Вяртанне ў першы снег” (1972) і


іншыя. Паэт, расказваючы пра сябе і сваё пакаленне, здолеў шырока адлюстраваць прыгажосць Радзімы і роднай прыроды, паказаць вялікую чалавечнасць і гераізм савецкіх людзей, веліч іх подзвігу ў Вялікай Айчыннай вайне і пафас стваральнай дзейнасці, дружбу народаў. У паэзіі Барадуліна знаходзім вострае адчуванне роднага дома, радзімы, прыроды, мовы, гісторыі. Яго паэтычнае майстэрства надзвычай высокае: багацце мовы, шматстайнасць вобразна-стылёвых сродкаў, своеасаблівы псіхалагізм дапамагаюць дакладнаму і паўнакроўнаму выяўленню жыцця.
Плённа развіваецца інтымная лірыка, даючы прастор чалавечай пяшчоце, багаццю пачуццяў, асабістасці. Паэт пераканаўча паказвае, што пачуццё кахання дапамагае чалавеку глыбей і паўней адчуваць свет, прыгажосць яго аб’ектыўнай рэальнасці. Інтымная лірыка пашырае сваю “зямную” аснову, эстэтэзуе не толькі высокі духоўны пачатак, але і здаровую рэчыўнасць.
Пашыраецца сацыяльны аспект яго творчасці. Асоба, яе ўнутраны свет і свядомасць – вось што кранае паэта. Яго цікавяць духоўныя патэнцыі чалавека, права на індывідуальнасць, самастойнасць выбару і рашэнняў.
Прыйшла сталасць.
У яго паэзіі назіраецца не толькі больш адкрытасці, шчырасці (гэтага заўсёды хапала), але і імкненне да паглыблення набытага жыццёвага вопыту. Р. Барадулін прадстае перад чытачом – у кнігах “Лінія перамены дат”, “Вяртанне ў першы снег” і іншых – рэальнай, нявыдуманнай асобай свайго героя, які перажыў жах фашысцкіх блакад, бачыў і гнеў, і высакароднасць душы народа, гераізм сваіх бацькоў, братоў і сясцёр. Для яго паэзіі становіцца характэрным матыў вечнага чакання тых, хто не вярнуўся з вайны – бацькоў, мужоў, сясцёр і братоў.
Шырокі рэзананс набывае паэма “Блакада” (1968), прысвечаная светлай памяці бацькі Івана Рыгоравіча, якая была напісана ў родным горадзе – ва Ушачах. Удалай аказалася паэма “Вяртанне ў першы снег” (1971), у якой паэт ізноў прыгадвае маленства, першыя ўражанні дзяцінства, юнацтва і маладосць. Але гэтай паэме ўжо бракуе той эпічна йгрунтоўнасці, што была ўласціва знакамітай “Блакаддзе”…
Р. Барадулін адносіцца да паэтаў надзвычай эмацыянальных. Новыя кнігі вершаў – “Рум” (1974), “Абсяг” (1978), “Вечалле” (1980) – пацвяржае гэту прыродную своеасаблівасць яго таленту, яго паэтычную канцэпцыю. У яго паэзііпа-ранейшаму шмат непасрэднасці, жыццёвых “ліўняў”, матэрыяльнасці быцця, жывых аўтабіяграфічных фактаў. І цяпер асабліва цяплее голас паэта, калі ён дакранаецца сваім талентам да блакіту азёр, зелені бароў і лугоў роднай Ушаччыны, калі любуецца і захапляецца добрымі справамі сваіх землякоў. Так, ён не адмаўляецца ад традыцыйнай сваёй паэтыкі – умення прадметна і шматфарбна ўспрымаць навакольны


свет. Аднак сёння ўменне гэтае ўсё часцей падпарадкоўваецца задачам пранікнення ў новыя “абсягі” рэчаіснасці і духоўнага свету чалавека, выхаду на больш мастацкі ўзровень мастацкага абагульнення. Сённяшнія творы паэта ў большай ступені пазначаны рысамі ў думлівасці і развагі.
Зборнік “Рум” разам з перакладам выбранай лірыкі Ф. Гарсія Лоркі “Блакітны звон Гранады” ў 1976 годзе адзначаны Дзяржаўнай прэміяй БССР імя Янкі Купалы.
Новыя рысы набывае паэтыка . У кнізе “Абсяг” пейзажы і краявіды будуюцца з адчуваннем унутранай перспектывы, шматпланавасці, з праекцыяй на духоўнае жыццё.
Паэтычнае перажыванне набывае новы а’ём і глыбіню. Якраз у пашырэнні асацыятыўнага кола душэўных адценняў бачыца ўзбагачэнне рэалізму лірыкі Барадуліна. За прадметамі і праявамі жыцця ён хоча ўлавіць другі і трэці іх план, спасцігнуць іх неадназначнасць і філасоўскую сутнасць.
Жыццёвы і і дэйны мастацкі вопыт паэта адлюстраваўся ў “Баладзе Брэсцкай крэпасці” (адзначана прэміяй Ленінскага камсамола Беларусі). Гэта – паэма, якая асэнсоўвае подзвіг абаронцаў Брэсцкай цытадэліз вышыні сучаснасці.
Паэт ідзе ў гісторыю, яму дапамагае багатае асацыятыўнае мысленне. Здаецца, што яму ўсё падуладна. “Дзён сівое прадзіва ніткаю суроваю на сцяжыну прадзеда памяць выкіроўвае”.
Вершы Барадуліна адкрываюць нам нешта надзвычай істотнае, важнае ў маральным абліччы самога паэта і яго пакалення. Духоўныя крытэрыі суровага ваеннага і пасляваеннага часу для яго жывыя і актуальныя і сёння, нездарма ён патрабуе “так адзін аднаго паважаць, як пасля вайны паважалі!”. З гэтым пэўным чынам звязаны паказальны для сённяшняга Барадуліна матыў самааналізу і пераацэнкі каштоўнасцей: “Куды ж так імчаўся на злом галавы, каго ягукаў і шукаў?”. Паэта ўсё больш пачынае займаць тэма ўзросту, часу, чалавечай адказнасці за пражыты век.
Словатворчасць – асобная тэма ў дачыненні да яго паэзіі.Нават наватворы гучаць у Барадуліна зусім па-народнаму і добра ажыўляюць мову.
Словатворчасць для Р.Барадуліна вельмі характэрна: лацно, погарбы, харашба, галута, парух, прысмеркі, імасць, чалавека-земляня – гэтыя і іншыя словы ўзяты паэтам з дыялектнай мовы або створаны ім самім. А дзеясловы і прыметнікі: славянніца, галініцца, антэніцца, ратоўчы, стахлая…Любіць ён карыстацца прыслоўямі, іх у яго безліч, і ўсе карыстаецца крамяныя, свежыя: калодна, вульна, прадонна, прыплодна, ліхвярна, борна, азёрна і г.д. Думаецца, што намаганні паэта ў галіне моватворчасці плённыя, яны супадаюць з агульным рэчышчам духоўнай дзейнасці народа як моватворцы.
Яго паэзія развіваецца ў бок шматмернага, аб’ёмнага паказу жыцця. Яе рост непарыўна звязаны з ростам асобы, яе духоўным светам, стваральнай памяццю. “Вечалле” – так назваў сваю кнігу Барадулін, зачапіўшы цэлае “гняздоўе” слоў: вечалле – веча – вечар – вечнасць… Паэзія, на яго думку, заклікана вярнуць асобе разуменне ўсеабдымнасці яе быцця, паказаць, на якой тоўшчы часу стаіць сённяшні чалавек.
Думка і пластыка – два крылы верша. Барадулін ведае: абодва яны павінны быць моцнымі, надзейнымі, калі паэт усур’ёз хоча спасцігнуць складаны свет чалавека. Пластычныя рашэнні ў яго надзвычай дакладныя, ёмістыя па сэнсу.
Здзіўляе паэтычнае майстэрства рыфмы, гукапісу. Мастацкая форма мысліцца ім як форма змястоўная, пластычна-аб’ёмная.
Рыфмовыя сугуччы напаўняюцца ў яго разнастайнымі асацыяцыямі: кульмінацыя – кулямі нацыя, няшчадна – нашчадкам і г.д.
Р. Барадулін вядомы як майстар дэталі, у якой матэрыялізуецца думка, якая здольна вырастаць да сімволікі.
Жывапіс і пластыка паэта больш і больш насычаюцца філасоўска-інтэлектуальным зместам. Разам з тым паглыбляюцца гістарычныя далягляды.
Сучасныя вершы і паэмы Р. Барадуліна сведчаць, што вяртанне да прешаснага мастацкага мыслення, да старадаўніх вытокаў і каранёў – істотная рыса сучаснай беларускай паэзіі. Фальклорная спадчына і сёння ўплывае на літаратурны працэс, застаючыся каштоўнай крыніцай ідэйна-мастацкага ўзбагачэння беларускай паэзіі. Сучасны асацыятыўны верш увабраў у сябе народную паэтыку і індывідуаьны вопыт класікаў.
Каб паўней адлюстраваць сучаснасць, ён усё настойлівей і з большай духоўнай патрэбай звяртаецца да фальклору. Барадулін і фальклор – удзячная тэма спецыяльнага даследвання. Гэта сувязь існуе на розных узроўнях. У яго паэзію ўвайшоў народны вобраз лёсу-талану, які накіраваны паэту і які патрабуе вернасці. Пры ўсёй жыватворнасці фальклорнай паэтыкі яна патрабуе індывідуалізацыі і псіхалагізму. Барадулін ставіцца да яе актыўна. Ён пераасэнсоўвае змест фальклорных матываў. Часам паэт вельмі вынаходліва звяртаецца да цытавання народных песень (напрыклад, у вершы “Дробненькі дожджык дый накрапае..”), тактоўна і ўдала спалучаючы асобныя радкі са сваім вершам, стварае прыслоўі і прымаўкі.
Што яшчэ дадаць да ўсяго гэтага?
Творчасць паэта шматжанравая: лірыка, эпас, сатыра, мастацкі пераклад.
Сатырычныя і гумарыстычныя творы сабраны ў кнігах “Дойны конь” (1965), “Станцыя кальцавання” (1971), “Прынамсі…” (1977), дзіцячыя – у зборніках “Мех шэрых, мех белых” (1963), “Красавік” (1965), “Экзамен” (1969), “Ай, не буду, не хачу” (1971) і іншыя. Пераклаў “Ветрык, вей!” Я. Райніса, паасобныя творы Дж. Байрана, С. Ясеніна, У. Бранеўскага, Э. Межалайціса. Таксама ёсць у Барадуліна вершы, напісаныя на аснове

біблейскіх запаветаў іматываў. Яны даюць магчымасць далучыцца да таямніц і скарбаў мудрасці, падштурхоўваюць да роздуму над зменлівасцю і бясконцасцю Сусвету.
Рыгор Барадулін, з’яўляючыся прадаўжальнікам сваіх вядомых папярэднікаў, светачаў нашаг Адраджэння Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, М. Багдановіча, знаходзіцца ў няспынным творчым пошуку, у пошуку новых адкрыццяў. Ён ідзе ў нагу са сваім часам, чуйна рэагуючы на ўсе праявы грамадскага жыцця. Творы яго, захоўвачы сакавітую і найлагоднейшую матчыну мову, вучаць высокай праўдзе, справядлівасці, дабру і чалавечнасці.

Спіс выкарыстанай літаратуры:
* В. Дз. Старычонак “Беларуская літаратура ад А да Я. Для абітурыентаў”.
* У. Гніламёдаў “Ля аднаго вогнішча”
* Ала Сямёнава “Гарачы след таленту”.

Аналіз верша “Нагбом”.
Верш “Нагбом” адносіцца да цыклу вершаў, прысвечанных Вялікай Айчыннай вайне, з’яўляецца ўспамінам Барадуліна аб страшэнных, лютых гадах вайны, у якія загінуў яго бацька. Верш вельмі насычаны перажываннямі, ён выглядае як абагульненыя ўражані “дзяцей вайны” пра тыя жудасныя часіны. Апошнія радкі яго абагульняюць ідэйны змест усяго твора: роздум паэта аб сваім пакаленні і сэнсе яго жыцця, сэнсе жыцця ўвогуле кожнага чалавека:
… і сонца смех,
і аблачынак апошні снег
п’ю з неба,
як з поўнага кубка,
нагбом,
бо сувязны не дапіў…
Паэт вельмі добра захаваў у памяці момант са свайго дзяцінства: ідзе “трэцяя партызанская вясна”, партызанская зона, малады партызан-сувязны п’е нагбом з вядра ваду каля старога калодзежа, які цудам пражыў тры ваенныя вясны. Адно імгненне сустрэчы ў вядры з вадой, якое дастаў малады партызан, сонейка і ільдзінак, на мой погляд, і стала асноўным штуршком для паэтычнага адлюстравання гэтай сцэны, бо гэтая сустрэча нібы сустрэча цеплыні і холада, дабрыні і зла, нямецкай і савецкай моцы, яна нібы прадвяшчала сустрэчу нямецкай кулі з жыццём маладога ваеннага, пасля чаго гэтае жыццё прыпынілася. Жудасная сцэна забойства, асабліва жудасная для опзіоку маленькага хлопчыка, для якога свет яшчэ павінны быць светлым і добрым.
У вершы арыгінальна і пераканаўча перададзена жыццялюбства сувязнога і лірычнага героя. Гэта найбольш добра ўвасоблена сімвалічным вобразам поўнага вядра вады, якое з’яўляецца нібы поўным кубкам жыцця і ў якім сустрэліся сонца і ільдзшнкі:
Паветра ўдыхнуўшы,
хлопец дзьме
на ільдзінкі –
б’юцца ў клёпкі са звонам,
яшчэ адзін уздых ягоны -
сонца, як перагрэтая медзь,
у сценку драўляную стукае мякка.
Нагбом
з поўнага
п’е партызан са смакам –
толькі ходзіць кадык.
З вялікай узрушанасцю гучаць апошнія радкі верша, бо хлопец- сувязны не сустрэў перамогу над немцамі. Жыццялюб і абаронца, ён загінуў у поўным расцвеце моцы, поўны жадання мірна, добра, шчасліва


жыць пасля перамогі. Паэт падкрэслівае, што за здзяйсненне мары не аднаго салдата, а цэлага народа, для мірнага і паўнацэннага жыцця будучых пакаленняў заплачана дарагой цаной. Заключныя радкі перадаюць урачыстасць і драматызм лірычнага перажывання, у іх спалучаюцца трагзм і жыццясцвярджальны пафас.
Ад імя ўсіх уратаваных ад гібелі пакаленняў паэт і яго лірычны герой схіляюць у самоце і пашане галаву. Чырвонай ніццю праз увесь твор праходзіць тэма бясконцай удзячнасці ўсім загінуўшым дзеля будучых.
У вершы прысутнічаюць дзве ключавыя постаці, два героі. Першы – малады, прыгожы, жыццярадасны, не паспеўшы пражыць поўнае змястоўнае жыццё, сувязны. Другі – лірычны герой, праз прызму якога мы бачым падзеі, разам з якім перажываем, разам з якім аддаем даніну памяці. Ідэйны змест гэтага верша заключаецца ў няспыннасці, пераемнасці жыцця ад пакалення да пакалення, бясконцай удзячнасці жывых перад светлай памяццю загінуўшых.

Аналіз верша “Неруш”.
Тэма роднай мовы, яе лёсу, яе бяскрайняга, бяздоннага багацця і будучыні, бадай, самая хвалюючая на працягу ўсёй творчасці Барадуліна. Гэта абумоўлена тым, што для кожнага сапраўднага беларуса, мова – найсвяцейшая з усяго святога, а Рыгор Барадулін быў сапраўдным беларусам. Верш негалосна адмаўляе нігілістычную ідэю ўрадам Савецкага Саюзу стварыць адзіную “камуністычную” культуру, знішчыць з твару Зямлі культуры розных народаў, у тым ліку і беларускую.
Верш “Неруш” – адзін з многіх вершаў Барадуліна аб непаўторнай прыгажосці і невычэрпным багацці нашай мовы. Нерушам ранішнім паэт называе родную мову з тае нагоды, што яна такая ж чыстая светлая, як раніца, што разумее тое, што на зямлі беларускай наўрад ці ёсць людзі якія дасканала, да апошняй кроплі ведаюць родную мову. Аб родным слове Барардулін піша:
Мне шукаць цябе,
покуль гляджу,
Пад зялёным крылом верасовак,
Пад крысом
і спякоты й дажджу.
Неруш – гэта сінонім першаснасці, некранутасці. У вершы выяўляецца страсная ўлюбёнасць паэта ў сваю родную зямлю, у свой край. Гэта лірычная клятва, споведзь свайму народу, зямлі, мове…
Паэт знаходзіць трапныя, змястоўныя словы, падкрэсліваючы гэтым багатыя выяўленчыя здольнасці роднай мовы:
Слова, што як нарог для ратая,
Як для ластаўкі – стромы вільчак,
Ад якога на небе світае,
Ад якога яснее ў вачах.

Роднае слова і яго вобразна-выяўленчае багацце ўяўляюцца паэту магутнай, магічнай, цудадзейнай сілай, ад якой “на небе світае”, “яснее ў вачах”… Кожны радок верша, як і кожны радок і вобраз барадулінскай паэзіі, аблашчаныя пяшчотнай любоўю да роднага слова. Назваўшы родную мову ранішнім нерушам, паэт бы папярэджвае нас, што да кожнага слова і вобраза роднай мовы патрэбна ставіцца ўдумліва, уважліва і тады перад намі адкрыюцца ўсе невядомыя дагэтуль нямніцы роднай мовы. Адкрываць для іншых хараство беларускай мовы – адна з галоўных мэт паэта. Эмацыянальна ўзрушана паэт кажа чытачу аб уласным творчым абавязку кожнага з нас берагчы духоўны скарб продкаў: “Неруш свой панясу я аберуч, Як слязіну з матуліных воч”. Мову, як усё жывое, і як чалавека трэба бараніць на барадулінскую думку, адстойваць ад усяго, што можа яе пакрыўдзіць. Апошнія радкі верша, у якіх увасоблены яго асноўны ідэйны змест, гучаць урачыстай прысягай паэта і яго лірычнага героя”
Неруш ранішні – матчына слова,
Мне, як бору, цябе засланяць!

Аналіз верша “Сафійка”.
Гэты верш прысвечаны тэме духоўнай велічы, незнішчальнасці і сілы беларускага народа. Цэнтральным сімвалам-вобразам твора з’яўляецца Полацкі Сафійскі сабор, найславуцейшы помнік архітэктуры даўніны. Некалькі разоў у XVII i XVIII стагоддзях Сафійскі сабор спальвалі і разбуралі розныя захопнікі, але палачане зноў і зноў адбудоўвалі свой знакаміты храм, які праз вякі быў і застаецца славай і гонарам гісторыі і культуры беларускага народа. Жыццё і лёс Сафійскага сабору увасабляюць лёс і духоўную моц на любое аднаўленне беларускага народа.
Гісторыя Сафіі – неад’емная частка гісторыі Беларусі. Паэт згадвае пра тое, што ў гады савецкай улады шпіталь быў закінуты, гвальтоўна адасоблены ад культурнага жыцця народа, па-мастацку трапна, са шкадаваннем паэт заўважае, што на яго дзвярах вісеў “замок пудоваю завушніцай”, але гэта завушніца не ўпрыгожвала дасканалы храм. У сумных раздуменнях лірычны герой верша робіць выснову, што такі лёс Сафійкі – засланяць людзей, жыццё, хлеб ад ліхога.
Лірычны герой верша, як і яго сучаснікі-шэсцідзесятнікі, рамантызуе суседства сівой даўніны з толькі ўзведзеным Нафтаградам:
Пахам нязвыклым
вецер дыхне з Нафтаграда –
прачнецца Сафійка:
стаіць незнаёмец,
ад нафты бліскучы,
як грак на праталіцы.
Але гэтае нязвылае суседства непакоіць лірычнага героя. Гэта


выразна адчуваецца ў вершы. Адухоўленная ў паэтавым уяўленні Сафійка задыхаецца ад паветра, што даносіць вецер з Наваградка.
Асноўная тэма духоўнай моцы і незнішчальнасці нашага народа дапаўняецца ў творы матывамі духоўнай пераемнасці пакаленняў, вечнай каштоўнасці помнікаў матэрыяльнай і духоўнай культуры для нашчацкаў. І самае адметнае тое, што Барадулін першым закрануў у сваёй творчасці экалагічную тэматыку. Часткова, але ж…

Аналіз верша “Ад сівых гадоў, ад дзядоў…”.
Тры асноўныя тэматычныя кіты творчасці Барадуліна – тэма маці, тэма Радзімы і тэма роднай мовы. І ўсе яны “пасяліліся” ў “акіяне” верша “Ад сівых гадоў, ад дзядоў…”, і кожны па-свойму дапаўняе другога. Гэты твор, на мой погляд, з’яўляецца своеасаблівым працягам купалаўскага верша “Спадчына”. Шляхам асэнсавання, лірычны герой твора прыходзіць да таго, што яму і яго сучаснікам у спадчыну “ад сівых гадоў, ад дзядоў” засталіся народныя песні, родныя лес, поле, дзе “гняздо курапатчына” і “мох зязюльчын”, “сіні верас”… Але самы найвялікшы скарб – “галубіная мова матчына”. Пералічаныя вобразы рэальнасці ўвасабляюць Радзіму – Беларусь – Бацькаўшчыну, без якой немагчыма жыццё і лірычнага героя, і самога Барадуліна. У радку “Песні жніўнай смутак удоў…” выразна гучыць аўтабіяграфічны змест.
Дзве апошнія страфы верша гучаць як прысяга вернасці лірычнага героя роднай матчынай мове:
Не згублю яе ў тлуме дарог,
Дзе маторам вясёла грукочацца…
Верш прасякнуты ўдэяй неўміручасці Бацькаўшчыны, духоўнай спадчыны беларускага народа, аснову якой складае бясцэнны скарб – родная мова. Эпітэты, метафары і іншыя вобразныя сродкі мовы верша падпарадкаваны глыбокаму ўвасабленню аўтарскай задумы. Пяшчоту гучання роднай мовы паэт дакладна акрэслівае эпітэтам “галубіная”. Прысягнуўшы роднай спадчыне, лірычны герой просіць блаславення ў роднай зямлі да апошніх дзён жыцця застацца яе “хрэснікам”.